Ушаноўваць БАТЭ ў Барысаў прыедзе каманда КВЗ “Уездный город”

У пятніцу ў Барысаве адбудзецца ўшанаванне футбольнага клуба БАТЭ, які ў трэці раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі і годна прадставіў краіну ў Лізе чэмпіёнаў.
Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Доме культуры. Як распавёў прэс-сакратар каманды Дзяніс Сарокін, прыйсці змогуць усе жадаючыя, паколькі перад будынкам паставяць вялікі экран.

“Пачатак а 16-й гадзіне. Традыцыйна адбудзецца паказ відэафільма пра футбольны клуб па выніках сезона. Будуць усялякага кшталту ўзнагароджанні, прыедзе кіраўніцтва Федэрацыі футбола. Перад ГДК паставяць вялікі экран. Усе змогуць назіраць прамую трансляцыю гэтага мерапрыемства”.

Пасля афіцыйнай часткі забаўляць прысутных будзе каманда КВЗ “Уездный город”, а ў 19.00 запланаваны феерверк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі