Успаміны Кебіча выйдуць у Расіі, аўтара папрасілі напісаць яшчэ адну главу
Кнігу былога прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча "Спакушэнне ўладай" перавыдадуць у Расіі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам аўтар.
Вячаслаў Кебіч: "Расія абяцае перавыдаць кнігу, для чаго я мушу напісаць яшчэ адну главу - аб узаемаадносінах паміж Расіяй і Беларуссю".
Нагадаем, кніга Кебіча на 500 старонках выйшла ў Мінску накладам у 50 тысяч асобнікаў (такі самы наклад мусіць выйсці і ў Расіі). Вячаслаў Францавіч кажа, што яе ўжо цяжка знайсці ў крамах. Ён прызнаўся Еўрарадыё, што сам прадае кнігу на траціну танней.
Вячаслаў Кебіч: "Я прадаю па 25 тысяч, а далей - гэта крамы "дзяруць" цану 38 тысяч... Агульны сшытак сёння каштуе 10 тысяч, дзе нічога не затрачана, акрамя паперы. Папера вельмі дарагая сёння".