Утрая вырасла колькасць мінчукоў, якія звярнуліся па адрасную дапамогу

У Мінску ў 3 разы павялічылася колькасць гараджан, якія звярнуліся па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Усяго па дапамогу ў студзені-лістападзе 2008 года звярнулася 3,8 тысячы сямей і адзінокіх жыхароў сталіцы. Гэта амаль ўтрая больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года. Дапамогу атрымалі 3,4 тысячы сямей. Сума выплат склала амаль на 170 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго бясплатнае гарачае сілкаванне атрымалі 264 малазабяспечаныя адзінокія інваліды і пенсіянеры. Яшчэ 2,4 мільярда рублёў было выдаткавана на аплату пратэзна-артапедычных вырабаў і рэабілітацыйных прылад.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі