Уведзена забарона на палёты знішчальнікаў МіГ-29

У Беларусі ўведзена забарона на палёты знішчальнікаў МіГ-29 да высвятлення прычын катастрофы, якая адбылася напярэдадні ў Брэсцкай вобласці, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Па факце крушэння ўзбуджана крымінальная справа. Артыкул - парушэнне правіл палётаў. Напярэдадні, выконваючы элемент павышанай складанасці на малой вышыні, разбіўся самалёт. Абодва лётчыкі - Сяргей Каваленка і Аляксандр Жыгайла - загінулі. Зараз на месцы трагедыі працуе спецыяльная камісія. Ці знойдзены бартавы самапісец - пакуль не паведамляецца. Следчая група вывучае запісы гутарак дыспетчара з загінуўшымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі