Увядзенне адзінай валюты “саюзнай дзяржавы” адкладаецца на няпэўны тэрмін

Увядзенне адзінай валюты “саюзнай дзяржавы” адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Пра гэта ў сераду паведаміў кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Ён падкрэсліў, што пакуль не будзе створаная адзіная мытная і эканамічная прастора, аднолькавыя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва, увядзенне адзінай валюты нерэальнае. Паводле слоў Пракаповіча, захаванне беларускага рубля станоўча паўплывала на эканамічны рост у краіне.

Між іншым, ён падкрэсліў, што пры выкананні ўмоў, якіх патрабуе беларускі бок, увядзенне адзінай валюты дазволіла б забяспечыць у Беларусі дадатковы прырост валавага ўнутранага прадукту на ўзроўні 7-9% за год.

Таксама, на думку Пракаповіча, Беларусь сёлета ў другім квартале атрымае суверэнны крэдытны рэйтынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі