Узбек з сякерай у руках напаў на беларуса пад Пецярбургам

З сякерай у руках напаў на 52-гадовага беларуса ўзбек у адной з вёсак Лужскага раёна Ленінградскай вобласці. Перад гэтым яны разам пілі гарэлку і нешта не падзялілі. Узбек жорстка збіў беларуса абухом па галаве. Са шматлікімі траўмамі галавы мужчыну даставілі ў бальніцу, а яго крыўдзіцеля затрымалі, пакуль толькі на двое сутак, аднак крымінальая справа ўжо распачатая.

Паведамляецца, што затрыманы пражывае ў Пецярбургу па часовай рэгістрацыі, а вось грамадзянін Беларусі ў паўночнай расійскай сталіцы жыў незаконна.

Фонтанка.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі