Узброеныя людзі наставілі гранатамёт на украінскіх вайскоўцаў(відэа)

Павел Нікулін: “Уначы жонкі і сваякі вайскоўцаў палілі вогнішчы вакол базы, а пятай ранку абяцалі штурм, але нічога не было. Зранку выступіў маёр украінец, сказаў, што не будзе цярпець гэтага: “людзі прыйшлі на нашу базу і забралі зброю. Заўтра яны прыйдуць да нас дадому”. Ён прапанаваў вайскоўцам, а гэта ўсё кантрактнікі, дарослыя людзі, без зброі, без бронекамізэлек заняць тыя месцы, якія яны займаюць увесь час, калі там працуюць, нібы нічога не адбываецца. Яны пайшлі строем, чалавек 100, неслі сцяг Украіны і знамя дывізіі. Да іх пад’ехаў “Тыгр” і людзі у камуфляжы, з аўтаматамі, вакол стаялі людзі, падобныя да расійскіх ваенных. У калону ваенных адзін вайсковец нават цэліў з гранатамёта. Стралялі ўверх чатыры разы, бо калона украінскіх вайскоўцаў не спынілася. Пасля спыніліся ў метры ад стралка і пачаліся перамовы аб тым, што вайскоўцаў пусцяць на базу. Цяпер ідуць перамовы. Базу не штурмуюць".

Па словах журналіста, вайскоўцы падобныя да расіян, гэта яны прызнаюць у прыватных размовах. Да таго ж, на “Тыгры” былі расійскія нумары. Але найбольш агрэсіўна сябе паводзілі некалькі чалавек, якія гаварылі з украінскім акцэнтам. Яны ж казалі, што былі на Майдане. Меркавана, што гэта былыя байцы “Беркута”, даводзіць Павел Нікулін.

Фота: globalomsk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі