Уздоўж беларускіх аўтадарог з'явяцца рэкламныя білборды
У Беларусі плануецца дазволіць размяшчэнне рэкламы ўздоўж аўтадарог. Гэта прадугледжвае новая рэдакцыя Закона аб рэкламе. Па словах супрацоўніцы Мінгандлю Ірыны Барышнікавай, гэтае новаўвядзенне станоўча паўплывае на развіццё прыдарожнага сэрвісу.
Барышнікава: "У адпаведнасці са стандартам вонкавая рэклама павінна размяшчацца на адлегласці 15-20 метраў ад дарожнага палатна. Гэта вельмі актуальна для прыдарожнага сэрвісу. Мы яго цяпер актыўна развіваем. Натуральна, каб убачыць гэты прыдарожны сэрвіс на вялікай хуткасці, неабходна яго неяк пазначыць не толькі шыльдай, але і шчытавымі канструкцыямі".
Размяшчаць рэкламу можна будзе ўздоўж аўтамабільных дарог са згоды ўласніка зямлі.