Ужо вядомыя тры кандыдаты на пасаду старшыні Партыі БНФ
Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ, заявіў, што будзе балатавацца на выбарах партыйнага кіраўніка, якія адбудуцца падчас з’езду 8 снежня. Цяпер Партыяй БНФ кіруе Вінцук Вячорка, ён таксама выказаў жаданне зноў
пазмагацца за крэсла партыйнага лідэра. Яшчэ адзін кандыдат – намеснік
старшыні Алесь Міхалевіч. Калі жаданне Міхалевіча ачоліць партыю было
вядомае, дык заява Івашкевіча аказалася нечаканай.
Віктар Івашкевіч лічыць, што настаў час пераўтварыць Партыю БНФ з маленькай у масавую партыю, якая б стала лідэрам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і распачала кампанію пад назвай “Еўрапейскі марш”.
Ён збіраецца “мабілізаваць увесь фронт” і зрабіць так, каб усе групоўкі ў партыі працавалі разам на агульную мэту, паведамляе Радыё Свабода.