Узламаны акаўнт жонкі Статкевіча, змешчаная там заява — фэйк

Узламаны акаўнт жонкі Статкевіча, змешчаная там заява — фэйк

Акаўнты Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, і яе сына Юрася ў Facebook узламаныя. Усё, што з'яўляецца на старонках апошнія пару гадзін — фэйк. Пра гэта "Нашай Ніве" паведаміў Юрась Адамовіч. Верагодна, тое самае адбылося і з сайтам Мікалая Статкевіча (а таксама з яго акаўнтам). Там змешчаная заява палітыка, якая абсалютна супярэчыць яго планам на 25 сакавіка. Як вядома, сам Статкевіч, перад пагрозай затрымання, перайшоў на нелегальнае становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі