Узмацняецца кантроль за дыскатэкамі і начным клубамі
У Беларусі ўзмацняецца кантроль за правядзеннем дыскатэк і працай начных клубаў. Адпаведнае рашэнне прыняў беларускі ўрад. Дакумент з’яўляецца абавязковым для юрыдычных асобаў, незалежна ад
формы ўласнасці і падначаленасці, індывідуальных прадпрымальнікаў.
У ім акрэсліваюцца такія тэрміны і паняткі, як дыскатэка, культурна-забаўляльны (начны) клуб, закрытая і адкрытая пляцоўкі. Правядзенне дыскатэк у перыяд з 22 да 6 гадзінаў дазваляецца толькі ў закрытых пляцоўках і ў начных клубах.
У гэты час туды не дапускаюцца асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў. Выключэннеем з’яўляюцца мерапрыемствы, якія ладзяцца ўладамі альбо па ўзгадненні з імі. Не дазваляецца правядзенне дыскатэк і праца начных клубаў у жылых памяшканнях.
БДГ