"Узмоцненага кантроля" на беларуска-расійскай мяжы не будзе
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі вырашыў устрымацца ад узмацнення кантроля за перамяшчэннем грузаў з Расіі ў Беларусь. Нагадаем, рашэнне аб яго ўвядзенні было прынятае ў аўторак ўвечары ў
адказ на падобныя дзеянні расійскага боку. Аднак цяпер заяўляецца, што
з'явілася інфармацыя пра магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння ў
Расію беларускіх грузаў, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, вечарам 17 чэрвеня стала вядома. што Беларусь і Расія вырашылі "малочную" праблему. У Маскве быў падпісаны дакумент, які задавольвае абодва бакі. Раніцай 18 чэрвеня пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Маскву мусяць аднавіцца.