У Беларусі працягваецца рост выпадкаў COVID-19 — ужо больш за 22 тысячы
Перад футбольным матчам у Беларусі / euroradio.fm
У Беларусі працягваецца рост выпадкаў каранавiруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, іх ужо налічваецца 22 052 (+952 за апошнія суткі, на дзень раней — +933).
Усяго праведзена 251 771 тэст (+11625). За апошнія суткі — 11 625.
Паправіліся і выпісаныя 6 050 чалавек (+566). Памерлі 126 пацыентаў з каранавірусом (+5 ахвяр за апошнія суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.