Ва ўчастковыя камісіі вылучаныя 206 сябраў Партыі БНФ

Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Мінску, як удакладняе партыйны сайт, вылучана 68 прадстаўнікоў. У той жа час, паводле інфармацыі Радыё "Свабода", партыйныя камітэты партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі 179 чалавек ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Сакратар ЦК гэтай партыі Валеры Ўхналёў лічыць, што гэтая лічба можа нават і крыху павялічыцца, але меншай яна ўжо дакладна не будзе. Найбольш актыўна ў левых прайшло вылучэньне ў Гомельскай вобласьці.

Каля 160 чалавек, і ўсіх праз збор подпісаў выбарцаў, вылучыла ва ўчастковыя камісіі незарэгістраваная дагэтуль партыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Фармаванне ўчастковых выбарчых камісіяў, а іх у краіне будзе каля 7000, пройдзе 8-10 сакавіка. Менавіта ўчастковыя камісіі праводзяць непасрэдны падлік галасоў выбарцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі