Ва Украіне адбыўся выкід аміяку на заводзе "Стырол", загінулі 5 чалавек
Выкід газу адбыўся падчас капітальнага рамонту заводу канцэрна "Стырол" у Горлаўцы на Данеччыне.
Як паведамляе podrobnosti.ua, аварыя ліквідаваная за 20 хвілінаў, аднак ёсць пацярпелыя. Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стаў парыў аміякаправоду. Ёсць інфармацыя пра пяць загінулых работнікаў прадпрыемства. Аднак гэтыя звесткі ўдакладняюцца.
Прычыны здарэння высвятляе спецыяльна створаная камісія.
Фота — kochegarka.com.ua