Ва Украіне "аранжавыя" дамовіліся аб стварэнні кааліцыі
Блок Юліі Цімашэнка і блок "Наша Украіна - Народная самаабарона" дамовіліся аб стварэнні "аранжавай" кааліцыі і ў аўторак 16 кастрычніка падпішуць адпаведныя дакументы. Дамоўленасць была дасягнутая сёння на сустрэчы лідэраў "аранжавых" — Юліі Цімашэнка, Юрыя Луцэнкі і Вячаслава Кірыленкі — з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Пра гэта паведамляе “РИА Новости” са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, сёння Цэнтрвыбаркам абвясціў канчатковыя вынікі выбараў у Вярхоўную Раду, якія адбыліся 30 верасня.
Большасць галасоў (34,37%) набрала Партыя рэгіёнаў прэм'ера Віктара Януковіча, на другім месцы Блок Юліі Цімашэнка з 30,71%, на трэцім — "Наша Украіна - Народная самаабарона" з 14,15%.
Акрамя таго, у Раду прайшлі Камуністычная партыя (5,39%) і блок Уладзіміра Літвіна (3,96%). Для фармавання кааліцыі неабходна 226 мандатаў. “Аранжавыя” ў суме маюць 228 мандатаў.