Ва Ўкраіне грамадзянку Беларусі пазбавілі статуcу ўцякачкі

Кіеўскі апеляцыйны адміністрацыйны суд задаволіў пазоў Генеральнай пракуратуры наконт грамадзянкі Беларусі Д. Рашэннем Дзяржаўнага камітэта Ўкраіны па справах нацыянальнасці і рэлігій ёй быў нададзены статус уцякачкі. Цяпер гэты статус скасаваны. Пазоў было выстаўлены ў сувязі з грубымі парушэннямі ўкраінскага заканадаўства пры наданні статусу ўцякачкі. Як высветліла Генпаркуратура, жанчыну шукаюць праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь за цяжкія злачынствы — гандаль людзьмі і ўдзел у злачыннай арганізацыі, паведамляе сайт novosti.dn.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі