Ва Украіне перавярнуліся вагоны беларускага таварнага цягніка

Падчас руху цягніка ад яго адчапіліся, а потым сышлі з рэек пяць грузавых вагонаў, два з іх перакуліліся. Хуткасць цягніка была невысокай, паколькі гэта здарылася каля чыгуначнага пераезду.



Падчас аварыі на чыгунцы ніхто не пацярпеў, паведамляюць украінскія СМІ.

Па словах відавочцаў, у вагонах перавозілі камяні. Праўдападобна, што груз ішоў з Беларусі, бо на вагонах былі надпісы “Свабодная эканамічная зона. Віцебск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі