Ва Ўкраіне працягваецца расследаванне справы Георгія Гангадзэ

У Кіеве пачалася экспертыза фрагментаў чэрапа, якія могуць належаць забітаму 9 гадоў таму журналісту. Рэшткі загінулага былі выяўленыя напярэдадні ў Кіеўскай вобласці, у месцы, якое паказаў меркаваны арганізатар забойства генерал МУС Украіны Аляксей Пукач. Георгія Гангадзэ забілі ў верасні 2000 г. Пасля смерці журналіста датычным да злачынства лічылі тагачаснага прэзідэнта Ўкраіны Леаніда Кучму, кіраўніка яго адміністрацыі Ўладзіміра Літвіна, а таксама кіраўнікоў сілавых ведамстваў, адзначае UNIAN.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі