Ва Украіне праходзяць парламенцкія выбары

Сёння ва Украіне праходзяць пазачарговыя выбары ў Вярхоўную раду. У спісы для галасавання ўнесены амаль 37 мільёнаў грамадзян. З іх 9 тысяч чалавек будуць галасаваць у Беларусі.
Для іх створаны два выбарчыя ўчасткі: ва ўкраінскай амбасадзе ў Мінску і ў генконсульстве ў Брэсце. Працаваць яны будуць таксама, як і ва Украіне — з 07.00 да 22.00.

Прадстаўнікі 20 палітычных партый і блокаў пазмагаюцца за 450 дэпутацкіх месцаў. Прахадны бар’ер — 3%, пры гэтым выбары адбудуцца, калі прагаласуе 50% грамадзян, унесеных у спісы. Нагадаем, ва Украіне выбары праходзяць па прапарцыйнай сістэме.

Адразу па закрыцці выбарчых участкаў будуць агучаныя вынікі экзіт-полаў. Афіцыйныя вынікі Цэнтрвыбаркам, згодна з украінскім заканадаўствам, павінен агучыць не пазней за 15 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі