Ва Украіне сутыкнуліся два цягнікі

У Днепрапятроўскай вобласці Украіны ў ноч на нядзелю сутыкнуліся грузавы цягнік і лакаматыў пасажырскага цягніка "Севастопаль-Кіеў". У выніку аварыі загінуў працаўнік чыгуначнай станцыі, пацярпелых няма. Пра гэта паведаміў дзяжурны МНС Украіны.

Паводле яго слоў, у выніку аварыі з рэек сышлі тры вагоны грузавога цягніка, пашкоджана 50 метраў чыгуначнага палатна. Папярэдняя прычына аварыі — збой у сігнальнай сістэме.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі