Ва Украіне ў аварыю трапіў беларускі мікрааўтобус, адна жанчына загінула

Сёння раніцай на аўтадарозе “Кіеў - Адэса” у Мікалаеўскай вобласці Украіны мікрааўтобус “Мерседэс”, на якім ехалі 8 беларусаў, сутыкнуўся з прычэпам грузавога аўтамабіля КамАЗ. Віноўнікам аварыі стаў кіроўца мікрааўтобуса, які не прытрымліваўся дыстанцыі руху. Грамадзяне Беларусі ехалі на аптовы рынак у Адэсу.

У выніку аварыі загінула жанчына, якая сядзела на пярэднім месцы. Яшчэ 7 пацярпелых у асноўным з пераломамі канечнасцяў дастаўленыя ў лякарню.

mukola.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі