Ва Украіне ў банкаўскіх чэргах памёр чацвёрты чалавек

У Запарожжы 22 студзеня вечарам каля аднаго з аддзяленняў Ашчадбанку памерла 77-гадовая жанчына.
Пры ёй быў камплект дакументаў на атрыманне кампенсацыі ў тысячу грыўняў. У чарзе яна была трэцяй. Нагадаем, 19 студзеня ў чарзе па кампенсацыю памерла 66-гадовая жыхарка Чаркашчыны.

Яшчэ раней у чэргах сканалі трое пажылых людзей. Адзін з іх, жыхар вёскі Старааўрамаўка на Палтаўшчыне, стоячы ў чарзе, задушыўся кавалкам хлеба. Выплаты ўкладаў, якія згарэлі з распадам СССР, ва Украіне пачаліся з 11 студзеня. Іх ініцыявала прэм’ер Юлія Цімашэнка.

Корреспондент

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі