Ва Ўкраіне вернікі БАПЦ пачалі адзначаць Дзень Волі
У парафіях Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне пачалося святкаванне Дня Волі. 22 сакавіка ў Львове пасля нядзельнага богаслужэння ў парафіі св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) адбылася беларуская дыктоўка, прысвечаная 25 Сакавіка. У богаслужбе і дыктоўцы ўзялі ўдзел 23 праваслаўныя беларусы з Львова і Львоўскай вобласці.