Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік

Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік, піша Радыё Свабода. Гэта адбылося ў Запарожскай вобласці, дзе працягваюцца баі. Ён ваяваў у батальёне "Волат" палка Каліноўскага. Паплечнікі папрасілі не публікаваць яго імя або пазыўны. Яшчэ адзін добраахвотнік быў паранены.

Гэта ўжо 14-ы беларус, які загінуў за Украіну ад пачатку расійскай агрэсіі. Яны ваявалі як у палку Каліноўскага, палку "Пагоня", так і ва ўкраінскіх падраздзяленнях. Вясной беларус Аляксей Скобля пасмяротна быў узнагароджаны зоркай Героя Украіны.

Учора стала вядома, што ў Чаркаскай вобласці Украіны пахавалі беларускага добраахвотніка Аляксея Вешчавайлава з пазыўным "Жнец" ("Пагоня"), які загінуў у баях пад Бахмутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі