Ва Украіне заключыць шлюб цяпер можна праз Zoom
Мінюст краіны спрасціў працэдуру заключэння шлюбу падчас ваеннага становішча / фота tsn.ua
Ва Украіне спрасцілі працэдуру заключэння шлюбу падчас ваеннага становішча. Цяпер гэта можна зрабіць на працягу аднаго дня пасля падачы заявы і нават праз Zoom. Пра гэта паведаміла намесніца міністра юстыцыі Валерыя Каламіец.
Рэгістрацыя шлюбу можа адбывацца ў любым ЗАГСе на тэрыторыі, дзе не вядуцца баявыя дзеянні. У пэўных умовах могуць рэгістраваць шлюбы паліцыянты і вайскоўцы. Гэта актуальна для тых, хто нясе службу. Для абаронцаў Украіны таксама прадугледжаны дыстанцыйны шлюб.
"Такім чынам, зарэгістраваць шлюб можна нават тады, калі мужа ці жонкі няма фізічна. Чалавек, які не знаходзіцца ў воінскай часці, можа быць падключаны дыстанцыйна. І нават абодва з пары могуць быць падключаны дыстанцыйна, проста праз Zoom", — сказала Каламіец.
З пачатку вайны ва Украіне ажаніліся амаль 22 000 пар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.