Ва Украіне злавілі румынскага парашутыста (фота)
Здарэнне адбылося каля Мукачова ў Закарпацці.
Парашутыст прызямліўся на ўкраінскай тэрыторыі ў 1,5 км ад мяжы. Яго заўважылі памежнікі і затрымалі. Высветлілася, што 33-гадовы мужчына — грамадзянін Румыніі, удзельнік румынскага парашутнага клуба.
Ён не мае дастатковага досведу, таму падчас скачку з самалёта парывамі моцнага ветру яго аднесла на тэрыторыю Украіны. Гора-парашутыста чакае суд, інфармуе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Фота — dpsu.gov.ua