Ва Ўкраіне знайшлі варштат, на якім друкавала вершы беларуская паэтка Цётка

Варштат, на якім друкавала вершы беларуская паэтка Цётка (Алаіза Пашкевіч, 1876 — 1916), знайшлі ва Ўкраіне. Пра гэтае Еўрарадыё паведаміў Алесь Матафонаў, аўтар перадачы “Лабірынты”, якая выходзіць на тэлеканале “Лад”. 
Чарговы выпуск перадачы, які прысвечаны Цётцы, здымаўся ва Ўкраіне. Рэч у тым, што паэтка, якая займалася ў 1904-1905 годзе палітычнай дзейнасцю ў Вільні, вымушаная была хавацца ад арышту ў Львове, дзе паступіла вучыцца ва ўніверсітэт на факультэт філасофіі. У Жоўкве (непадалёк ад Львова) паэтка выдала два свае зборнікі — “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва ў 1905 годзе).

Вось што распавядае Алесь Матафонаў: "Упершыню беларускае тэлебачанне пабывала ў гэтым горадзе. Мы наведалі выдавецтва, якое і сёння дзейнічае, паглядзелі на гэтыя станкі старыя аўстрыйскія, на якіх якраз друкаваліся тыя зборнікі. Мы расказалі пра гэты эпізод з яе жыцця, з яе дзейнасць — эпізод, звязаны з Украінай, звязаны з Жоўквай".

Перадача “Лабірынты” выйдзе на “Ладзе” ў суботу ў 11.10. Паўтор — у наступную сераду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі