Ва Украіну прыбылі зенітна-ракетныя комплексы NASAMS і Aspide
ЗРК NASAMS / Wikimedia
Ва Украіну прыбылі зенітна-ракетныя комплексы NASAMS і Aspide. Пра гэта 7 лістапада паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. У сваім акаўнце ў Твітары ён падзякаваў Нарвегіі, Іспаніі ды ЗША за гэтае ўзбраенне.
"Гэта ўзбраенне істотна ўзмоцніць украінскае войска і зробіць наша неба больш бяспечным. Мы будзем працягваць збіваць варожыя цэлі, якія нас атакуюць. Дзякуй нашым партнёрам: Нарвегіі, Іспаніі і ЗША", — напісаў ён.
ЗРК NASAMS можа знішчаць цэлі на адлегласці да 40 км і на вышыні да 20 км. Максімальная хуткасць ракеты 4900 км/гадз.
ЗРК Aspide ў версіі SHORAD можа збіваць цэлі за 12 км, і на вышыні да 6 км.
Look who’s here!
— Oleksii Reznikov (@oleksiireznikov) November 7, 2022
NASAMS and Aspide air defence systems arrived in Ukraine!
These weapons will significantly strengthen #UAarmy and will make our skies safer.
We will continue to shoot down the enemy targets attacking us.
Thank you to our partners: Norway, Spain and the US. pic.twitter.com/ozP4eXhgOg
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.