Ва ўніверсітэце інфарматыкі з’явілася скульптура студэнта

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) усталявалі скульптуру студэнта. У гэтай працы знайшла увасабленне зборная выява сучаснага студэнта, эрудыраванага і дапытлівага.

У ягонай руцэ ноўтбук, а за спінай — заплечнік. Аўтар працы — мінскі скульптар Зміцер Аганаў. Сродкі сабраў студэнцкі актыў факультэта кампутарных сістэм і сетак, паведамляе Наша Ніва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі