Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры

Распачнецца фэст адкрыццём выставы беларускай мастачкі і ілюстратаркі кніг Веры Ягоўдзік. 21 лістапада ўдзельнікаў фестывалю чакае дыскусія з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Някляева, Валянціна Акудовіча, Вінцука Вячоркі і Марыюша Машкевіча. Гаворка будзе весціся пра праблемы нацыянальнай свядомасці ў Беларусі.



Пасля дыскусіі адбудзецца паэтычны вечар з удзелам Андрэя Хадановіча, Уладзіміра Някляева і Андрэя Адамовіча. Таксама ў гэты дзень сваю творчасць запрэзентуе беларуская тэатральная трупа “KORNIAG”.



22 лістапада на фестывалі пройдзе паказ фільму “Жыве Беларусь”, дыскусія “Стаўленне дэмакратычных эліт Беларусі да польскай нацыянальнай меншасці” і канцэрт Лявона Вольскага.



Завершыцца фестываль дыскусіяй пра беларускую эканоміку з удзелам эканаміста Леаніда Злотнікава.

 

Арганізуе фестываль фундацыя “За Нашу і Вашу Свабоду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі