Ва "Узурпатары" больш не спяваюць "Уладу далоў!"

У мюзікле "Рускі фантом", прэм'ерны паказ якога адбыўся напярэдадні ў мінскім Тэатры музкамедыі, хор не праспяваў "Уладу далоў!", замест гэтага прагучала нейтральнае "Усё далоў!".
Вось што распавяла пра тое, як адбылася замена тэксту, адна з супрацоўніц тэатра:

"Наш дырэктар, які з'яўляецца рэжысёрам гэтага спектаклю, выклікаў спевакоў на рэпетыцыю, замяніў словы і яны прарэпеціравалі сцэну "Узурпатар", і ўчора ўжо спявалі інакш. Г. зн. словы "Уладу далоў!" был замененыя на "Усіх далоў!".


Адзначым, што мюзікл у 2-х дзеяннях пастаўлены паводле рамана Аляксея Талстога "Гіпербалоід інжынера Гарына" кампазітарам Ігарам Левіным і драматургам Васілём Пучаглазавым.

Фота - respublika.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі