Вадалазы ў Арле прайшлі з партрэтамі ветэранаў па дне ракі

Вадалазы ў Арле прайшлі з партрэтамі ветэранаў па дне ракі

Незвычайная акцыя адбылася ў Арле напярэдадні Дня Перамогі. 6 траўня вадалазы пошукава-ратавальнай службы прайшлі з партрэтамі ветэранаў па дне Акі, паведамляе ўпраўленне МНС па Арлоўскай вобласці Расіі. Удакладняецца, што гэта была акцыя "Несмяротны полк на небе, на зямлі і пад вадой".

Вадалазы пранеслі па дне ракі партрэты марскіх пехацінцаў, якія ўдзельнічалі ў вайне. Перад акцыяй партрэты давялося заламінаваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі