Вакаліст The Charlatans стварыў зорны праект
Вакаліст брытанскага гурта The Charlatans Цім Бэрджэс арганізаваў новы праект пад назвай The Chavs. Як паведамляе New Musical Express, апроч Бэрджэса ў гурт увайшлі былы
ўдзельнік The Libertines, лідэр Dirty Pretty Things Карл Барат і басіст
Klaxons Джэймі Рэйналдс.
У жніўні калектыў збіраецца пачаць запіс дэбютнага альбома. Пакуль жа Карл Барат праходзіць лячэнне ў лонданскай клініцы, куды ён патрапіў з вострай формай панкрэатыту.
Нагадаю, што сёлета ў траўні The Charlatans выпусцілі свой дзясяты альбом "You Cross My Path", які распаўсюджвалі бясплатна ў інтэрнэце.
Нядаўна калектыў у кампаніі з Dirty Pretty Things выступілі з канцэртам у Маскве.
Таксама з'яўлялася інфармацыя, што Цім Бэрджэс узяў удзел у запісе дэбютнага альбома галівудскага акцёра Хоакіна Фенікса, вядомага па ролі спевака Джоні Кэша ў фільме "Пераступіць рысу".
Фота: www.seatwave.com