Вакаліст Soundgarden заспяваў джаз з італьянцамі

Крыс Корнэл, Вакаліст гуртоў Soundgarden і Audioslave, ў хуткім часе збіраецца вярнуцца да актыўнай творчай дзейнасці.  З гэтай нагоды ён паўдзельнічаў у запісы кампазіцыі італьянскага нью-джаз калектыва Gabin. Як паведамляе Blabbermoth, музыка дапамог трыа з песняй "Lies", што ўключаная ў новы альбом гурта пад назвай "Third And Double".

Паводле прызнання ўдзельнікаў трыа, "Lies" стала адной з самых адкрытых песень на кружэлцы. Да працы над "Third And Double", які стаў трэцім у дыскаграфіі італьянскага калектыва, апроч Крыса Корнэла Gabin прыцягнулі і іншых музыкаў.

Так, на кружэлцы ёсць трэкі, запісаныя з удзелам брытанскага поп-рок музыкі Гэры Бэйкера (выступае пад псеўданімам Gary Go), Надзі Міранды з французскага праекта Nouvelle Vague, бразільскай джазавай спявачкі Флоры Пурым і іншых.

Папярэдні альбом Gabin - "Mr. Freddom" - выйшаў у 2004 годзе на лэйбле EMI.

Фота: esquire.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі