Вакалістка The Cranberries выдае сольнік
Вакалістка ірландскага гурта The Cranberries Далорэс О'Рыардан анансавала дэталі свайго дэбютнага сольнага альбома пад назвай «Are You Listening», выхад якога запланаваны на 15 траўня. Далорэс працавала над альбомам разам з Юсам – вядомым прадзюсарам і
ўдзельнікам гурта Killing Joke. Нагадаю, што апошні альбом The
Cranberries «Wake Up And Smell The Coffee» выйшаў у 2001-м годзе, а ў
2004-м гурт абвясціў, што сыходзіць у бестэрміновы адпачынак.
Па словах спявачкі, яе “жыццё пасля The Cranberries было ціхім і спакойным. Ніякога прэсінгу, ніякіх кантрактаў”. Далорэс дадала, што "гэты альбом стаў новай старонкай у жыцці”, нібыта яна “прайшла мост і нарэшце трапіла на плато”.
Па яе словах, жыццё спявачкі “зараз зусім не падобна на тое, якое было 10 год таму, у ім больш разумення і асэнсавання. А гэта і ёсць той самы час, каб вяртаца да музыкі".
Як паведамляецца, у альбом трапяць 12 песень. Першым сінглам з альбома стане кампазіцыя Ordinary Day, якая з’явіцца ў эфірах еўрапейскіх радыёстанцый, а спадзяюся і на нашай, у канцы красавіка.
Фота — img329.imageshack.us