Вакалістка Vanilla Ninja стала дарадчыцай мінэканомікі Эстоніі

Вакалістка эстонскай каманды Vanilla Ninja Пірэт Ярвіс прынятая на працу ў міністэрства эканомікі краіны, паведамляе Postimees. Яе ўзялі на пасаду дарадчыка па сувязях з грамадскасцю. Па словах спявачкі, на працу яна ўладкавалася дзякуючы аб'яве на партале па працаўладкаванню. Вакансія адкрылася ў сувязі з тым, што ранейшая супрацоўніца міністэрства сышла ў дэкрэтны адпачынак. На яе месца, як распавяла Пірэт Ярвіс, прэтэндавалі каля 50 чалавек.

Вакалістка Vanilla Ninja раней паступіла ва ўніверсітэт па спецыяльнасці "журналістыка і сувязі з грамадскасцю", праўда, вучобу яна яшчэ не скончыла.
Іншая спявачка з Vanilla Ninja, Катрын Сіска, як адзначае агенцтва, раней уладкавалася на працу ў мэрыю Таліна ў якасці рэферэнта і нават уступіла ў Цэнтрысцкую партыю.

Фота: davidbenard.free.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі