Вакцынацыю супраць "свінога грыпу" абяцаюць пачаць на гэтым тыдні

У Беларусі на гэтым тыдні пачнецца вакцынацыя супраць вірусу грыпу А/H1N1. У першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія спецыялісты, а таксама работнікі, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм, — супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспартнай службы і г.д. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА распавяла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Яна нагадала, што вакцынаваць супраць вірусу пандэмічнага грыпу будуць жывой монавалентнай вакцынай расійскай вытворчасці "Інфлювір", якая паступіла ў Беларусь яшчэ ў снежні 2009 года. Агулам закуплена 1 млн доз вакцыны. Прышчэплены будуць 500 тысяч чалавек, бо вакцына ўводзіцца двухразова. Імунітэт пасля прышчэпкі выпрацоўваецца на працягу прыкладна двух тыдняў.

Акрамя таго, прадпрыемства "Белфармацыя" мае намер закупіць дадатковую колькасць доз вакцыны супраць вірусу грыпу А/H1N1. Прышчапіцца ёю беларусы змогуць за асабістыя сродкі.

Іна Карабан распавяла, што цяпер захворванне на ВРВІ і грып у Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. На працягу трох дзён з 28 па 30 снежня 2009 года зарэгістравана больш за 26 тысяч 900 выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый. Гэта амаль на 20% ніжэй за аналагічны перыяд папярэдняга тыдня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі