Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета павялічыўся на 10,4%
На 10,4% павялічыўся за першыя пяць месяцаў 2008 года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, валавы ўнутраны прадукт Беларусі. У цяперашніх цэнах ён склаў амаль 44 трыльёна рублёў. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Паводле яго інфармацыі, у студзені-траўні аб'ём прамысловай вытворчасці ў нашай краіне павялічыўся на 13,3% (а планавалася яго павялічэнне толькі на 8-9%) і склаў звыш 51 трыльёна рублёў.
БЕЛТА
Паводле яго інфармацыі, у студзені-траўні аб'ём прамысловай вытворчасці ў нашай краіне павялічыўся на 13,3% (а планавалася яго павялічэнне толькі на 8-9%) і склаў звыш 51 трыльёна рублёў.
БЕЛТА