Вальдэмар Паўляк: Польшча хоча ўдзельнічаць у прыватызацыі ў Беларусі

Польшча зацікаўленая ўдзельнічаць у прыватызацыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў польскі віцэ-прэм'ер Вальдэмар Паўляк на другім паседжанні сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое праходзіць 14 студзеня ў Мінску. Па словах Паўляка, Польшча зацікаўленая таксама ўдзельнічаць у энергетычных праектах і інвеставаць у беларускую эканоміку. "Мы бачым для гэтага вялікія магчымасці", — перадае БелаПАН словы польскага чыноўніка.

Акрамя таго, Польшча мае намер і далей спрыяць кантактам Беларусі з краінамі ЕС.

Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Іван Бамбіза, у сваю чаргу, адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Польшчай "па шырокім спектры інтарэсаў". Найперш гаворка вялася пра ўзаемны гандаль.

Акрамя таго, па словах Бамбізы, для эфектыўнага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы неабходна працягнуць працу над спрашчэннем візавага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі