Валер Костка: Навумава падставілі, бо ён станавіўся моцнай фігурай
Былы супрацоўнік Камітэту дзяржбяспекі Валер Костка лічыць, што Навумава знялі, бо ён стаў занадта моцнай палітычнай фігурай.
Сыход Уладзіміра Навумава з пасады міністра ўнутраных спраў эксперт звязвае з барацьбой унутры ўладных груповак. Па словах Валера Косткі, Навумаў не ўпісваецца ў тую каманду, якая зараз ідзе да ўлады.
Былы падпалкоўнік КДБ лічыць, што Навумава падставілі — найперш тым, што расследаванне выбуху 3 ліпеня ўсклалі на міліцыю, а не на Камітэт дзяржбяспекі.
Костка: "Па-другое, мне здаецца, што Навумаў дастаткова моцнай фігурай стаў у нашым грамадстве. Ён карыстаўся павагай і аўтарытэтам сярод сваіх супрацоўнікаў. Ну, а ў нас так традыцыйна не прынята, каб нехта быў моцны".