Валеры Карбалевіч: Лукашэнку непрыемная сама пагроза візавых санкцыяў

Хоць Лукашэнка і кажа, што санкцыі Еўрасаюза яму не страшныя, сама пагроза яму непрыемная. Таму рашэнне пра вызваленне некаторых знакавых асобаў, затрыманых ў часе прэзідэнцкай кампаніі, кажа пра тое, што беларуская ўлада гатовая ісці на саступкі. Такое меркаванне эксперт выказаў у інтэрв’ю БелаПАН.

Разам з тым, такія дзеянні скіраваныя і на тое, каб разбурыць дастаткова скаардынаваную пазіцыю краінаў Еўрасаюза напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў МЗС 31 студзеня. Менавіта на гэтай сустрэчы павінны абмеркаваць пытанне пра ўвядзенне візавых санкцыяў ў дачыненні кіраўніцтва Беларусі і эканамічных санкцыяў у дачыненні краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі