Вальфовіч абверг звесткі, што Расія перакідвае ў Беларусь іранскія дроны

Аляксандр Вальфовіч / прэс-служба Мінабароны
Аляксандр Вальфовіч / прэс-служба Мінабароны

Краіны Захаду спрабуюць уцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне і таму шукаюць самыя розныя нагоды. З такой заявай падчас сустрэчы з супрацоўнікамі БелАЗа выступіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае Sputnik.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прызнаваў, што Беларусь ужо ўдзельнічае ў гэтай вайне на баку Расіі, прыкрываючы яе тылы і дапамагаючы забеспячэннем.

Як прыклад уцягвання Вальфовіч назваў звесткі пра тое, што расійскія вайскоўцы нібыта перамясцілі на тэрыторыю Беларусі дроны іранскай вытворчасці. "Абсалютная хлусня! Хоць гэтая інфармацыя па розных крыніцах праводзіцца", — заявіў Вальфовіч.

Напярэдадні ўкраінская раведка паведаміла, быццам Расія перакінула ў Беларусь 32 дроны-камікадзэ "Шахід-136". Да 14 кастрычніка быццам бы плануецца завезці яшчэ 8 такіх дронаў. Таксама Генштаб УСУ паведамляў, быццам з тэрыторыі Беларусі вялася атака на Украіну такімі дронамі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі