Валянцін Елізар'еў пакідае тэатр балету
Міністр культуры Беларусі Ўладзімір Мацвяйчук падпісаў заяву аб сыходзе мастацкага кіраўніка і дырэктара Нацыянальнага вялікага тэатра балету Валянціна Елізар'ева. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан". Прашэнне аб адстаўцы вядомы беларускі харэограф напісаў яшчэ некалькі дзён таму. У панядзелак Елізар'еў мае намер правесці прэс-канферэнцыю.
Заяву аб сыходзе з пасады мастацкага кіраўніка Тэатра оперы падала і жонка Елізар'ева Маргарыта Ізворска. З тэатра маюць намер сысці і шмат якія вядучыя салісты беларускага балета.
Як паведамляе "Беларускі партызан", Валянціну Елізар'еву было абяцана, што пасля завяршэння рэканструкцыі і аб'яднанні тэатраў оперы і балета ён атрымае пасаду гендырэктара Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета. Дзеля пасады гендырэктара тэатра харэограф быў гатовы нават адмовіцца ад крэсла мастацкага кіраўніка балета.
Аднак Елізар'еву прапанавалі застацца толькі мастацкім кіраўніком. Валянцін Мікалаевіч адмовіўся, бо роўна 36 гадоў таму ён пачынаў працаваць у тэатры менавіта на гэтай пасадзе. Не знайшоўшы паразумення з Мінкультам, ён выказаў прынцыповасць і напісаў заяву аб сыходзе.