Варшава адсвяткавала незалежнасць маршамі пратэсту
У Варшаве прайшоў вялікі марш нацыяналістычных арганізацый, але гэты марш, акрамя паліцыі, блакіравалі антыфашысты з розных краін свету.
У чацьвер зранку польская сталіца нібы вымерла: вялікае свята
Незалежнасці і ажно 3 выходных за ім. Але бліжэй да абеду на вуліцах
з'явіліся людзі з нацыянальнымі сцягамі, таксама сцягі вывесілі людзі з
вокан сваіх кватэр, па цэнтральных вуліцах ездзіў гістарычны трамвай,
прайшоў гістарычны парад, мноства выставаў і канцэртаў. Акрамя гэтага
прайшоў ХХІІ «Забег Незалежнасці»: жывая рака з 7 тысяч удзельнікаў
ўтварыла сабой даўгі нацыянальны сцяг, бо ўдзельнікі былі ў вопратцы
белага і чырвонага колераў. Дыстанцыя забегу склала 10 кіламетраў і
праходзіла па цэнтры Варшавы.
Дзень
Незалежнасці польсая сталіца адсвяткавала дэмакратычна: адразу двума
маршамі. На Замкавай плошчы сустрэліся прадстаўнікі нацыяналістычных
арганізацый Польшчы, каб правесці марш нацыяналістаў, а ў супрацьвагу да
яго на іншым баку плошчы з'явіліся людзі з расцяжкай «Фашызм ня
пройдзе!». Чакалася, што ў сталіцы можа быць вельмі горача, было
сцягнута шмат паліцыі, у тым ліку коннай, на паліцыянтах былі балоны са
слезатачывым газам, а сілы бакоў былі амаль роўныя. Але ў выніку
нацыяналістычны марш пайшоў іншым маршрутам, затрымана 33 чалавекі, а за
ходам марша можна было сачыць у твітэры па хэштэгу #11listopada.