Варшава сустракала свайго прэзідэнта (фота)

Труну з целам Леха Качыньскага жалобны картэж прывёз у прэзідэнцкі палац. Аддаць даніну павагі першай асобе дзяржавы на варшаўскія вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек
Самалёт з целам загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага каля 16-й гадзіны ў нядзелю прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце. Спецсамалёт суправаджалі знішчальнікі МіГ-29, у аэрапорце рэйс сустракала ганаровая варта Войска Польскага.

Жалобны картэж з целам Леха Качыньскага рушыў з аэрапорта па вуліцах Варшавы ў бок прэзідэнцкага палаца. Паўсюль яго сустракалі натоўпы людзей, якія стаялі на шляху праезду картэжу.

Дата пахавання пакуль невядомая.



Дачка прэзідэнта Леха Качыньскага. Фота — gazeta.pl

Ніжэй здымкі Насты Ільіной:







Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі