Васьміног-прадказальнік Пауль памёр ад старасці
26 кастрычніка ў акварыуме «Зеелайф» нямецкага Оберхаузена памёр знакаміты васьміног Паўль, піша Наша Ніва. У часе Чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы ён правільна адгадаў усе вынікі зборнай Нямеччыны і назваў чэмпіёна і бронзавага прызёра. Пасля гэтага Паўль зрабіўся маскультурнай з’явай. Беларускія жартаўнікі прапаноўвалі, напрыклад, каб ён адгадаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Прапаў ён, відавочна, ад старасці: галаваногія малюскі доўга не жывуць.
Прапаў ён, відавочна, ад старасці: галаваногія малюскі доўга не жывуць.