Венесуэла адправіла нафту ў Беларусь

Першы груз венесуэльскай нафты Беларусь атрымае пры канцы красавіка або на пачатку траўня. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода". Паведамляецца, што 2 красавіка з Венесуэлы ва ўкраінскі порт Адэса накіраваўся карабель. Ён вязе 80 тысяч тон нафтавай сыравіны. З Адэсы паліва даставяць чыгункай на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Шлях з Венесуэлы ў Адэсу зойме прыкладна 20-30 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі