Венесуэльская нафта каштуе для Беларусі ў 1,5 раза даражэй за расійскую
Першая партыя венесуэльскай нафты ў траўні 2010 года каштавала Беларусі 656 долараў за тону. Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Белстат. Нагадаем, у траўні Беларусь атрымала першы танкер нафты з Венесуэлы. Кошт венесуэльскай нафты ўлады не паведамлялі - толькі гучалі заявы, што яе перапрацоўка з'яўляецца рэнтабельнай.
Для параўнання: кошт імпартаванай з Расіі нафты, паводле звестак Белстата, складае 398 долараў за тону.
Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе закупіць у Каракаса 4 млн тон нафты ў 2010 годзе і 10 млн тон — у 2011 годзе.