Венесуэльская нафта з'явіцца на беларускіх НПЗ пры канцы красавіка
80 тысяч тон венесуэльскай нафты ўжо знаходзяцца на шляху да Беларусі. Гэтая нафта будзе дастаўленая на беларускія заводы да пачатку траўня. Пасля яе перапрацуюць і экспартуюць, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль жа беларускія НПЗ перапрацоўваюць выключна расійскую нафту. Па звестках прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, аб'ёмы працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў істотна знізіліся ў параўнанні з 2009 годам.